За час пратэстаў пасьля выбараў па ўсёй краіне былі затрыманыя тысячы людзей. Некалькі дзён іх сваякі і блізкія спрабавалі атрымаць пра іх хоць нейкую інфармацыю. Многія ня знойдзеныя да гэтага часу.
Партал tut. by запусьціў
сэрвіс пошуку зьніклых. На сайце публікуюцца фатаздымкі людзей, зніклых падчас акцыяў пратэсту, чый лёс дагэтуль невядомы, з просьбай — калі нехта мае нейкую інфармацыю пра тое, дзе яны знаходзяцца — патэлефанаваць на нумар, пазначаны ў апісанні да здымка.