Сілавікі збілі 16-гадовага падлетка да комы: білі галавой аб бетон, усоўвалі дручок у рот. «Цімур расказаў мне, што ён ляжаў у аўтобусе і маліўся, каб іх не расстралялі», – кажа ягоная сястра.
Як высветлілася нашмат пазней, 16-гадовага падлетка затрымалі людзі ў цывільным. «Пад'ехалі невялікім аўтобусам. Выскачылі з дручкамі і пачалі біць ды хапаць усіх, хто трапіўся пад руку. Затрыманых валаклі і ўкладвалі ў аўтобусе адзін на адным – штабелем. Пазней селі на затрыманых і не пераставалі іх біць. Адзін з затрыманых ад болю нават нарабіў у штаны пад сябе»
Цімура паставілі на калені, за валасы адцягнулі галаву да тылу і ўсоўвалі дручок у рот. Хлопца білі галавой аб бетон, краем дубінкі білі па вачах, па баках, прыціскалі да пят электрашокер. Сілавікі змушалі спяваць афіцыйны гімн Беларусі, а калі той адмаўляўся, білі яшчэ мацней.
Цімура даставілі ў 3-ці гарадскі дзіцячы клінічны шпіталь. Лекары зафіксавалі пералом верхняй сківіцы, дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, разарванае дручком паднябенне, шматлікія ўдары на целе. Стан хлопца быў вельмі цяжкі, ён біўся ў канвульсіях. Лекары пастанавілі ўвесці яго ў штучную кому.
Як толькі Цімура вывелі з комы вечарам 13-га жніўня, то да яго ў палату амаль адразу спрабавалі патрапіць міліцыянты.
Тэкст цалкам:
https://belsat.eu/news/silaviki-zbili-16-gadovaga-padletka-da-komy-bili-galavoj-ab-beton-usouvali-druchok-u-rot/