E
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.
"Што да працы эканомікі — найважнейшае пытанне. Зразумела, што рознага роду каналы, пэўныя СМІ будуць разгойдваць гэтую сітуацыю, што выходзьце, баста... Я на гэты конт ужо выказаўся: хто-небудзь хоча страйкаваць, хай ідуць страйкаваць, але на заводах ім рабіць няма чаго", — сказаў Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што неабходна даручыць кіраўнікам прадпрыемстваў, каб яны папярэдзілі рабочых. "Не трэба ціснуць ні на каго, ні ў якім разе, проста трэба ім гэта сказаць. Поўзаць, на каленях стаяць мы ні перад кім не збіраемся. Такой неабходнасці няма", — падкрэсліў ён.
"Страціць хочуць працу і прадпрыемствы — страцяць. Далей яны не адновяцца, мы ж гэта выдатна разумеем. Таму хай кіраўнікі са сваімі калектывамі разбіраюцца. Калі патрэбна наша дапамога ці працоўныя калектывы просяць пабываць там, не трэба адмаўляцца. Трэба паехаць у працоўныя калектывы, адказаць на іх пытанні", — сказаў ён.
Лукашэнка заявіў, што ў панядзелак наведае МЗКЦ. "На гэтыя пытанні яны пачуюць мой адказ", — сказаў ён.