У Мінску заўтра адбудзецца мітынг адчаю. Вось што пішуць чытачы
@nashaniva з розных гарадоў: "С витебска завтра выезжает 14 автобусов в минск. Кто поедет неизвестно. Некоторые водители отказываются везти", "З Бешанковіч у 7 заўтра едзе аўтобус на Мінск. Сказалі быць усім работнікам іспалкома", "Моему отцу позвонили сегодня с работы ( г.Мядель, райисполком) вызывают.
И ещё в это время собирают всех работников ЖКХ".
Загады з'явіцца на мітынг атрымалі і мінскія чыноўнікі.
Нагадаем, што лукашэнкаўцы задумалі правесці на плошчы Незалежнасці мітынг а 12-й, пасля таго як на 14:00 быў запланаваны Агульнанацыянальны марш за свабоду на праспекце Незалежнасці