Полацак. Не прайшло і пары гадзінаў пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка загадаў перакінуць паветрана-дэсантную брыгаду з Віцебска на заходнюю мяжу Беларусі, як праз Полацак прайшла калона бранетэхнікі. Гэта 103-я брыгада ВПВ. Што праўда, тамтэйшыя кажуць, што едзе яна ў бок Віцебска. Блытаюць верагоднага праціўніка?
Відэа тут чыста для пруфа. Можаце не адкрываць, а яго змест мы перакажам трыма словамі: там едуць БТРы.