АСНОЎНАЕ НА ГЭТЫ МОМАНТ.
- Галаўная калона бастуючых рабочых ідзе да Маторнага завода на Ваўпшасава, 4. Яны маюць намер пасля праз Радыяльную, Філімонава рухацца да БТ на Макаёнка. Жыхары падвозяць ім ваду, ежу па маршруце,
- АНТ і БТ акружаныя дэманстрантамі,
- відэа з МЗКЦ: рабочыя скандавалі Лукашэнку ў твар "Ухадзі!", ён быў не ў сілах авалодаць сітуацыяй,
- з усёй краіны ідзе інфармацыя пра забастоўкі на тысячах вялікіх і малых прадпрыемстваў, у тым ліку гігантах — Беларуськаліі, БМЗ, МТЗ,
- Яшчэ два супрацоўнікі МЗС далучыліся да пратэстаў,
- Будаўнікі пратэставалі на Аэрадромнай, супрацоўнікі Філармоніі, Акадэміі навук, Нацыянальнага мастацкага музея – каля сваіх устаноў.
Сітуацыя развіваецца вельмі дынамічна.