Прыйшла, значыць, сёння мая застабілка. Я не размаўляла з ёй амаль, малілася, каб нічога не кранулася палітыкі. Але сёння яна проста перасягнула сама сябе: спачатку даказвала мне, што жаночы арганізм створаны для таго, каб нараджаць (у сэнсе, гэта адзіная функцыя), потым сказала, што людзей АБАВЯЗКОВА хрысціць у два месяцы (таму што я сказала, што рада, што яны выбралі за мяне рэлігію, але іх святы адзначаць не збіраюся). Гэтым яна мне ўжо значна разагрэла жеппу (асабліва аргументацыяй кшталту "я читала", "не спорь со мной").
Але потым....
"К тёте Наташе приехал её сын из Минска. И вот, знаешь, он напился и признался, что ему заплатили за митинги, он приехал прямо оттуда" (мітынгі, зразумела, не за Луку).
Я так крычала на яе, таму што ўжо ўзарвалася нахер. Кончаная.