🇺🇦 Што значаць паведамленьні пра спыненьне бязьвізавага рэжыму з Украінай. Тлумачым
Грамадзянам Украіны ад 1 верасьня спатрэбіцца замежны пашпарт, каб трапіць па тэрыторыю Беларусі. Кабінэт міністраў Украіны часткова прыпыніў пагадненьне зь Беларусьсю пра бязьвізавыя паездкі. Пра гэта 21 жніўня паведаміла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Пра гэтыя зьмены паведамлялася яшчэ ў траўні, і тады тлумачылася, што яны закрануць толькі правілы выезду грамадзян Украіны на тэрыторыю Беларусі. Тады ж паведамлялася, што для грамадзян Беларусі правілы ўезду ва Ўкраіну ці выезду зь яе ня зьменяцца