Дзве незалежныя крыніцы паведамілі, што
Газпрам трансгаз Беларусь перастаў плаціць падаткі. Беларуская "дачка" Газпрама так адказвае на неплацяжы беларускіх пакупнікоў расійскага газу.
Доўг перад газпрамаўцамі з’явіўся яшчэ ў сакавіку 2020 г. Апошнія вядомыя дадзеныя па доўгу —
$273 млн на канец ліпеня.
Мінулая газавая вайна скончылася тым, што ў красавіку 2017 г. лукашэнкаўцы выплацілі з рэзерваў $726 млн.
У пачатку 2020 г. Газпрам трансгаз Беларусь быў
галоўным кліентам у Белгазпрамбанку з доляй 20%.
Таксама да нядаўняга часу Газпрам трансгаз Беларусь стабільна ўваходзіў у
топ-10 плацельшчыкаў у бюджэт Мінска.