Польшча і Літва спрашчаюць ўезд для беларусаў, нягледзячы на COVID-19
У Польшчы і Літве заявілі аб спрашчэньні ўезду для грамадзян Беларусі, нягледзячы на абмежаваньні ў сувязі з COVID-19, інфармуе
TUT.byЛітва, напрыклад, з прычыны сытуацыі пасьля выбараў дазволіла ўезд беларусам, якія едуць з «асаблівымі гуманітарнымі палітычнымі мэтамі». З асаблівых гуманітарных прычынаў у Літву могуць уехаць ахвяры рэпрэсій і актыўныя апазыцыянэры.
Таксама і прэм'ер-міністар Польшчы Матэуш Маравецкі выказаўся пра намер спрасьціць для беларусаў ўезд у краіну, нягледзячы на сытуацыю з каранавірусам.
https://bit.ly/3aZPyCA