Лукашэнка занепакоіўся падаткамі буйных прадпрыемстваўАляксандар Лукашэнка адрэагаваў на праблему зьніжэньня падатковых паступленьняў у бюджэт з боку буйных прамысловых прадпрыемстваў, інфармуе
Агенцтва фінансавых навінаў.
«Усе выдатна разумеюць: чым больш эфэктыўная праца прамысловых прадпрыемстваў, тым больш сродкаў паступіць у бюджэт. А значыць, дзяржава зможа прафінансаваць сацыяльныя праграмы ў большым абʼёме. У сувязі з гэтым стабільная работа прамысловасьці – краевугольны камень эканомікі краіны.... Мы ўдакладнім, чым яны жывуць і, самае галоўнае, якой мы бачым пэрспэктыву на гэтых прадпрыемствах», — сказаў Лукашэнка на нарадзе ў справе разьвіцьця найважнейшых арганізацый Міністэрства прамысловасьці Беларусі.
Раней паведамлялася, што Лукашэнка хацеў з 24 жніўня спыніць прадпрыемствы, якія абвясьцілі страйк