У Беларусі стала недасяжная краўд-платформа Patreon. Сайт адкрываецца праз VPN, а проста так — не.
Patreon дазваляе творчым людзям атрымліваць грошы за свой кантэнт.
Раней беларускія ўлады стварылі перашкоды для працы дзвюх іншых краўд-платформ — "MolaMola" ды "Улей". Іх дзейнасць у Беларусі спыненая.