У Горадні звольнілі рэктара мэдыцынскага ўнівэрсытэту Віктара Сьняжыцкага
Гэта Свабодзе ананімна пацьвердзіла крыніца, якая знаёмая з сытуацыяй. У прыёмнай унівэрсытэту паведамілі, што Сьняжыцкі «ў адпачынку», гаворкі пра ягонае звальненьне не ішло. Прэс-сакратарка Мінздароўя адказала, што пакуль не валодае інфармацыяй па Сьняжыцкім.
Каля горадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту 13 жніўня ладзілі ланцуг салідарнасьці з плякатамі «Мы супраць гвалту», «Мэдыкі з народам», белымі кветкамі і балёнікамі