NATO адказала Лукашэнку: «Сілы ў Балтыйскім рэгіёне разгорнутыя да беларускага крызісу»
Сілы Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Балтыйскім рэгіёне маюць абарончы характар і былі разгорнутыя да крызісу ў Беларусі, заявіла афіцыйны прадстаўнік NATO Аана Люнджэску.
«Мы дзейнічаем празрыста ў тым, што тычыцца баявой падрыхтоўкі і вучэньняў, якія плянуюцца на доўгатэрміновы пэрыяд», — паведаміла Люнджэску у адказ на просьбу «
Інтэрфаксу» пракамэнтаваць заявы Лукашэнкі пра пагрозу на заходніх межах і пра імкненьне NATO выкарыстоўваць Беларусь як «трамплін у Расею»