Сярод затрыманых у Мінску сёння — экс-каментатар «Беларусь 5» Уладзіслаў Татур.
Ён звольніўся з БТ у знак пратэсту супраць таго, што адбылося 9-12 жніўня. Усяго за сёння ў Мінску, паводле звестак МУС, затрымалі каля 140 чалавек. Гэта міліцыя напачатку спрабавала сарваць правядзенне Маршу міру і незалежнасці. Акрамя Татура, затрыманыя два футбалісты "Крумкачоў".
Праваабарончы цэнтр "Вясна" інфармуе, што футбалісты "Крумкачоў" Казека і Расолька былі затрыманыя за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобуса і "былі збітыя пры затрыманні".