Ціханоўская выступіць у Радзе бясьпекі ААН і ПАРЭ
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў пачатку верасьня плянуе выступіць з дакладам на найбуйнейшых сусьветных палітычных пляцоўках.
«Заплянаваны ўдзел па відэасувязі 4 верасьня з дакладам у Радзе бясьпекі ААН, затым 8 верасьня — у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы», — паведамілі ў яе штабе.