Літоўскі прэзыдэнт наведаў беларускую гімназію ў Вільні
У сябе ў Твітэры лідэр Літвы з гэтай нагоды напісаў па-беларуску:
«На пачатку новага навучальнага года наведаў адзіную беларускую гімназію Літвы. Яна носіць імя асьветніка ВКЛ Францішка Скарыны. Беларусы Літвы заўсёды былі неад’емнай часткай нашага грамадзтва. І сёньня Літва гатовая прыняць беларусаў, што цярпяць ад рэпрэсіяў рэжыму».