Колішні генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў звольніўся з Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Звольніўся яшчэ ў сярэдзіне жніўня. Але паведаміў пра гэта толькі зараз — пасля таго, як тых, хто сышоў з дзяржслужбы, абвясцілі нерукапаціскальнымі.
"Шматлікім маім былым калегам з дзяржслужбы прысвячаецца... Я не ведаю, як вы спіце па начах", — напісаў Котаў.