Выпускнікі, студэнты, навучэнцы, супрацоўнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Мінскага лінгвагуманітарнага каледжа напісалі адкрыты ліст, якім выказалі салідарнасць і падтрымку настаўнікам, якія сумленна праводзілі падлік галасоў, журналістам, якія бесстаронне асвятляюць апошнія падзеі, медыкам, якія бясстрашна змагаюцца за жыццё і здароўе пратэстуючых і затрыманых, а таксама ўсім беларусам, якія не засталіся абыякавымі ў гэты час. Поўны тэкст ліста і спіс падпісантаў вы можаце ўбачыць
тут.