Прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін узяў у Менск палову ўраду РФ. На перамовы з ім паляцелі віцэ-прэмʼеры Дзмітрый Чарнышэнка і Аляксей Авярчук, кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак, кіраўнік Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў, міністр культуры Вольга Любімава і кіраўнік Мінспорту Алег Матыцын, а таксама міністр аховы здароўя Міхаіл Мурашка.