Беларусь дасягнула дамоўленасцяў з Расіяй па аплаце энэрганосьбітаў.
Якіх — невядома
Пра дасягненне дамоўленасцяў заявіў старшыня ўраду Расіі Міхаіл Мішусьцін на перамовах у Мінску, перадае
БелТА.
За цану на газ Лукашэнка і Пуцін спрачаліся з канца 2019-га. Беларускі бок дамагаўся ўнутрырасійскіх цэнаў, а Расія патрабавала наўзамен шчыльнай інтэграцыі.