МУС Беларусі прысвяціла публікацыю грамадскаму актывісту "Андрэю С." — заснавальніку фондаў #BY_help, #ByCovid19 і #BYSOL. Міліцыя прад'явіла актывісту дзіўны спіс "злачынстваў":
— ён ездзіць на таксі;
— ён ходзіць у гандлёвыя цэнтры і забаўляльныя ўстановы;
— ён ездзіць за мяжу.
Што ж, цяпер мы прынамсі ведаем: у Беларусі будучыні, якую будуе МУС, не будзе ні таксі, ні гандлёвых цэнтраў, ні забаўляльных установаў. А пра тое, каб патраціць грошы на паездку за мяжу, дык і ўвогуле можна забыць.