Сваю гісторыю змагання ціхароў з нацыянальным сцягам даслалі чытачы @nashaniva з Гродна
@nashaniva з Гродна
У панядзелак, каб зняць сцяг са шматпавярховіка, прыехала вышка ратавальнікаў. Ціхар, не супрацоўнік МНС, забраўся на вышыню, але сцяг зняць не здолеў.
У выніку сцяг знялі ўвечары. Прыехалі два ціхары, зламалі замок на даху і знялі сцяг. На наступны дзень прыехалі супрацоўнікі МНС з праверкай таварыства ўласнікаў і шукалі, за што даць штраф. Знайшлі — за адсутнасць даводчыкаў на дзвярах.
Звярніце ўвагу на паводзіны мясцовага жыхара на відэа: калі з ціхара паспрабавалі зняць маску, ён кінуўся яго абараняць з чырвона-зялёным сцягам на плячах.