Дэвальвацыя беларускага рубля дала жэстачайшы штуршок інфляцыі. За месяц базавы індэкс цэн павялічыўся на 0,86%. Праз гэта гадавая базавая інфляцыя падскочыла з 3,8% у ліпені да 4,3% у жніўні. Базавая інфляцыя — гэта інфляцыя без уліку падкантрольных дзяржаве пазіцый і без уліку сезонна нестабільных цэнаў (на фрукты-гародніну).