‼️
Беларус, які разам з бацькам трапіў на тэрыторыю амбасады Швецыі запісаў відэа і кажа, што за іх роднымі і дзецьмі сачылі.
На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Менску зараз знаходзіцца жыхар Віцебску Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём.
Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Віцебску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.
Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Менску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі праз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.
Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузнечык, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.
Крыніца:
@belsat