🇵🇱
Прэм’ер Польшчы: беларусам хочуць прапанаваць бязьвіз у Эўразьвязе
На бліжэйшым саміце Вышаградзкай групы Эўразьвяз прадставіць праект падтрымкі беларускага народу, перадае
ТАСС заяву прэм’ер-міністра Польшчы Матэуша Маравецкага.
Беларусам хочуць прапанаваць праект «эканамічнай супрацы», у якім гаворка пойдзе пра энэргетычную бясьпеку, супрацу ў інфарамцыйным і інфраструктурным сэктарах, а таксама бязьвізавае перамяшчэньне.
Ці прапанова будзе адрасаваная беларускім уладам, ці будзе разглядацца бязь іх удзелу, з паведамленьня не зразумела