Кіберпартызаны пагражаюць перабоямі ў працы падатковай сістэмы Беларусі, у выпадку калі 13 верасня затрымаюць хоць аднаго пратэстуючага.
"Если 13.09.2020 года задержат хотя бы одного протестующего, то Беларусь забудет что такое налоги до того момента, пока аресты не прекратятся и Лукашенко не покинет свой пост", — такое паведамленне з'явілася ў тэлеграм-канале групоўкі, якая называе сябе "Кіберпартызаны Беларусі".
Раней кіберпартызаны ўзламалі сайты Міністэрства ўнутраных спраў і некаторыя іншыя.
А ўчора кіберпартызаны заявілі, што перадалі базу супрацоўнікаў КДБ і АМАПа тэлеграм-каналу Nexta.
Яны сцвярджаюць, што праз тыдзень, пасля праверкі звестак, база трапіць у адкрыты доступ.
@nashaniva