ВАЖНЫЯ ДЭТАЛІ. Святлошумавымі гранатамі дэманстрантаў сёння абстралялі на вуліцы Ціхай, калі яны адыходзілі ад дома Лідзіі Ярмошынай.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Нашай Нівы, які быў сведкам гэтага эпізода.
Некалькі тысяч дэманстрантаў падышлі да дома Ярмошынай на вуліцы Ціхай, скандуючы "Баба Ліда, мы на чай!". Яны пакінулі каля агароджы яе палацыка плакаты і сімвалічныя падарункі.
Калі яны адыходзілі ад дома Ярмошынай, з другога канца вуліцы прыехалі два бусы і зрабілі чатыры стрэлы ў кірунку дэманстрантаў. Яны сталі адбягаць. Паказальна, што іншыя жыхары Драздоў адкрылі вароты сваіх двароў, каб дэманстранты маглі схавацца.