Павел Латушко заявил о давлении и угрозах
— Я ўжо некалькі дзён не начую дома. Мая мама, якая часова жыла разам са мной, выехала за межы Беларусі. У мяне такіх планаў няма, хоць толькі за ўчарашні дзень я атрымаў некалькі пагроз і прапаноў неадкладна пакінуць Беларусь.
Мяне «папярэджвалі» аб прынятым рашэнні: затрымаць мяне ў жорсткай форме з прымяненнем максімальнага гвалту. Мне прапаноўвалі нават чартарны рэйс, каб выехаць у адну з краін, а таксама дыпламатычную машыну, каб я неадкладна пакінуў Беларусь і не далучаўся да працы Каардынацыйнага савету.