"У нас Конституция такая, что даже мужику сложно нести эту ношу. А если её загрузить на женщину, она рухнет, бедолага".
Лукашэнка сёння хацеў апраўдацца за свае словы, што беларуская Канстытуцыя "не пад жанчыну". Атрымалася, як заўсёды. Працаваць на заводах, а потым кухарыць, абмываць, сенаваць, няньчыць, можа. А сядзець у кабінеце і раздаваць загады, абражаць падначаленых, не. Гэта ноша зарэзерваваная для мужчын. Дакладней, аднаго.