Новы тэст для ўладаў: ці выйдзе на свабоду Севярынец?
"Заўтра збіраемся сустракаць любімага [Паўла Севярынца], — напісала ў сябе ў ФБ яго жонка Вольга.
— Няма поўнай гарантыі, што Паўла вызваляць па-людску, яны ж могуць не адпусціць своечасова, вывезці, выкінуць пасярод горада, завесці пад РУУС.
Адзінае, што мы ведаем гэта дзень і гадзіну. Апошні раз, калі Павел перадаваў прывітанне, то казаў, што вызваліцца 21-га каля 16.00, казаў, што новых пратаколаў на ім няма. Але гэта было больш тыдня таму. Сёння мы перадавалі перадачу і яе прынялі ў ЦІП — Паша там.
Чакаем і спадзяёмся, што заўтра пабачымся!"