На пачатку таргоў у Мінску 31 жніўня даляр таннее на 0,0021 да 2,6610 беларускага. Курс амерыканскай валюты рос з 17 жніўня. За два тыдні даляр вырас на 20 капеек
Еўра сёння таксама таннее (на 0,0018) да 3,1650. За два тыдні яго курс вырас на 26 капеек.
Расійскі рубель сёння, наадварот, расце: на 0,0218 да 3,5920 за 100 адзінак.