Напярэдадні візыту ў Маскву Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прадстаўнікам расейскіх СМІ.
Што ён сказаў пра інцыдэнт з Калесьнікавай:
1) Марыя Калеснікава хацела ўцячы ва Ўкраіну, бо ў яе там ёсьць сястра
2) Як памежнік лічыць правільным, што яе затрымалі. Двух іншых просіць Украіну вярнуць.
Аб пратэстах:
1) За пратэстамі стаяць амэрыканцы, якія дзейнічаюць праз Польшчу і Чэхію.
2) «Так, магчыма, я крыху пераседзеў, так, магчыма, мяне паказваюць з праса і чайніка, але толькі я магу цяпер абараніць Беларусь».
3) Вырасла два новыя пакаленьні і сфармаваўся вялікі пласт «буржуйчыкаў», якія хочуць улады.
4) Пра гвалт сілавікоў: «былі першыя гарачыя эмоцыі». Але амапаўцаў нельга папракаць, бо яны абаранілі краіну ад бліц-крыга.