💸
А што там з эканомікай?
Экспарт тавараў зь Беларусі за паўгода
ўпаў на 20%, настолькі ж зьнізіўся агульны таваразварот агулам з усімі краінамі. Прасеў гандаль з асноўнымі гандлёвымі партнэрамі:
🇷🇺 Расея: Мінус 22% у параўнаньні з таваразваротам за першыя 6 месяцаў мінулага году. Экспарт: мінус 6,5%.
🇬🇧 Вялікая Брытанія: Мінус 72% таваразвароту, і мінус 76% экспарту. Гэта адзін з асноўных пакупнікоў нафтапрадуктаў зь Беларусі.
🇺🇦 Украіна : Мінус 25% таваразвароту і мінус 29% ад экспарту. Гэта яшчэ адзін буйны пакупнік беларускіх нафтапрадуктаў.
🇩🇪 Нямеччына: Мінус 17% таваразвароту і мінус 39% экспарту.
Скараціўся экспарт стратэгічных прадуктаў: нафтапрадукты экспартавалі менш у 2,7 раза. Агулам экспарт мінэральных прадуктаў зьменшыўся ў 2,5 раза. У 1,2 раза скараціўся экспарт прадуктаў хімічнай вытворчасьці