ПАРЭ ініцыюе стварэньне міжнароднага сьледчага органа па правапарушэньнях у Беларусі
Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прыняў заяву аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прапанаваў заснаваць міжнародны сьледчы орган для збору інфармацыі і доказаў аб правапарушэньнях у Беларусі – «каб даць сыгнал сілавым структурам Беларусі, што сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека не застануцца беспакаранымі».