Максім Знак збіраецца абвясціць галадоўку Пра гэта сказаў яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі:
- Вылучаныя
падазрэнні і заключэнне пад варту мы лічым незаконнымі і неабгрунтаванымі. Павінен падкрэсліць, што дзейнасць Максіма Знака ў межах Каардынацыйнай рады і штаба Бабарыкі ажыццяўлялася ў якасці адваката ў парадку аказання юрыдычнай дапамогі. Усе яго заявы, звароты, каментары былі публічнымі, празрыстымі, іх змест быў абсалютна законным і не нёс у сабе нейкіх незаконных намераў. Таму ў такіх дзеяннях не можа быць складу злачынства.
Калі на працягу бліжэйшых дзён гэта непаразуменне не вырашыцца і калі майму падабароннаму будзевыстаўленае абвінавачванне, падстаў для якога мы не бачым, Максім Знак мае намер абвясціць галадоўку.
@tutby_official