У менскую гімназію заявілася лектарка зь міліцыі. Бацькі выклікалі на размову дырэктара
Прычынай стаў пятнічны прыход у гімназію супрацоўніцы інспэкцыі ў справах непаўналетніх Фрунзэнскага РУУС Менска Вікторыі Рудой.
11 верасьня школьнікаў 8-х клясаў сабралі ў актавую залю, дзе прадстаўніца праваахоўных органаў папярэдзіла дзяцей пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, расказала пра «фашысцкія сымбалі», пад якімі ходзіць апазыцыя, а таксама папярэдзіла, каб больш за двое не зьбіраліся, бо гэта ўжо «масавая акцыя».
На ганак да бацькоў выйшла намесьніца дырэктара ў выхаваўчай працы Вольга Кулінковіч