Лукашэнка адкінуў рыторыку аб «незалежнасьці» і вярнуўся на пазыцыі маскоўскага васала.
У Сочы Лукашэнка артыкуляваў тэзісы, якія ніяк не сумяшчальныя з ідэяй незалежнасьці Беларусі. «Ня мы развальвалі СССР», «беларускія межы — гэта межы саюзнай дзяржавы», «старэйшы брат» і падобнае — усё гэта гучала да 2014 году, калі беларускае кіраўніцтва, занепакоенае захопам Крыму, пачало палітыку «шматвэктарнасьці».
Увосень 1993-га тады яшчэ дэпутат Лукашэнка заявіў, што ён «гатовы на каленях паўзьці ў Расею». Сёньняшняе становішча можа быць канстатацыяй, што даўняя ягоная мэта — дасягнутая: ён стаіць на каленях перад Пуціным, ад якога цяпер залежны і палітычна, і асабіста.