Юры Гурскі адмовіўся ад стварэньня ў Беларусі IT-унівэрсытэт з-за палітычных умоваўАдзін з самых буйных беларускіх ІТ-бізнэсоўцаў распавёў пра гэта ў інтэрвію
часопісу Forbes Да пратэстаў Гурскі з калегамі выношваў ідэю пабудаваць IT-унівэсытэт у Беларусі «па лепшым заходніх узорах». «Мы думалі браць не больш 1000-2000 чалавек. Мы маглі б сказаць выпускнікам, што тыя, хто будзе добра вучыцца, гарантавана будуць працаўладкаваныя ў пэўны пул кампаній. Бацькі былі б матываваныя аддаваць у такі унівэрсытэт таленавітых дзяцей », - цытуе часопіс Гурскага.
Зараз, мяркуе ён, падобныя ідэі залішне рызыкоўныя. «Напрыклад, могуць проста «прышыць»артыкул, калі з нашых 2000 студэнтаў 700 будуць мітынгаваць. А пасадзяць у выніку тых, хто адкрыў унівэрсытэт», - упэўнены Гурскі.