КК
Былы дэпутат Дзярждумы Расеі Ільля Панамароў лічыць, што Масква цяпер просіць ад Лукашэнкі «кіраванага транзыту». Такое меркаваньне ён выказаў у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», дадаўшы, што ў Крамлі няма ілюзій, што дні Лукашэнкі ва ўладзе палічаныя.
На думку Панамарова, Масква чакае ад Лукашэнкі, што ён сам прапануе свайго наступніка.
«А Масква гэта павінна ўзгадніць. Таму што ў Пуціна ўсё роўна асноўная задача — сесьці ў крэсла кіраўніка абʼяднанай дзяржавы ў 2024 годзе. Таму фігура, якая будзе абраная і якая будзе каля стырна ў Беларусі, павінна будзе з гэтым пагадзіцца».