Учора Нацбанк ізноў выдаваў антыкрызісныя крэдыты. Нейкія "хворыя" банкі атрымалі 16/09/2020
73 млн руб.
Нагадаем, "доўгія" спецкрэдыты на 3-6 месяцаў НБРБ
анансаваў яшчэ ўвесну. Іх атрымліваюць толькі самыя праблемныя банкі
пад стаўку рэфінансавання (7,75%).
Учора Нацбанк арганізаваў чарговы крэдытны аўкцыён, на якім сярэдняя стаўка
дасягнула 15,94% гадавых. Праблемныя банкі ў гэтым аўкцыёне наўрад ці ўдзельнічалі — умовы выдачы рэсурсаў моцна адрозніваюцца.
На 17/09/20 астатак аперацый падтрымкі праблемных банкаў склаў
1122,5 млн руб. На пачатак чацвярга ў сістэме ў цэлым знаходзіліся грошы Нацбанка на
2322,5 млн руб.