АД ФАНАТАЎ І ДЛЯ ФАНАТАЎ
Праз паўстагоддзя паэзіі – фанацкі фільм нашых заходніх суседзяў, які паведамляе пра прыгоды ведзьмара Ламберта і чараўніцы Трыс Мерыгольд.
Гісторыя не кранае асноўныя падзеі кнігі ці гульні і адбываецца ў будучыні.
Фільм зняты даволі крута. Каст складзены з каларытных і харызматычных актораў, а падбор касцюмаў і лакацый разам з музыкай Катаржыны Банікоўскай (у стылі саўндтрэку з апошняй гульні) стварае чаруючую атмасферу свету Ведзьмара.
Цікавы факт. Барда Казяльца, больш вядомага ў нашай прасторы як Люцік (праз рускую адаптацыю), грае той жа актор, што і ў польскім серыяле “Вядзьмар” 2002 года.
Наша каманда
@anibel_by узялася за агучку гэтага фільма. Выкладваю ўжо гатовы урывак у маёй агучцы.
Прыемнага прагляду!