Мінск. Выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч прыехаў у РНПЦ "Кардыялогія". Побач з ім у "прэзідыюме" акадэмік Аляксандр Мрочак, якога сёння звольнілі з пасады дырэктара. Паслухаць, як Піневіч будзе гэта тлумачыць, сабралася поўная зала медыкаў. Сабранне пачалося з апладысментаў у гонар Мрочака — яны працягваліся блізу 5 хвілінаў.