⚡️
Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах гатовы прыняць на навучанне беларусаў!«Мы адкрываем дадатковы, спецыяльны мэтавы набор для грамадзянаў Беларусі з падоўжаным тэрмінам прыёму заяў. Мы будзем падтрымліваць таксама нашых цяперашніх беларускіх студэнтаў, прапануючы ім дапамогу ў вывучэнні польскай мовы, псіхалагічную падтрымку, а таксама магчымасць прафесійнага ўдасканалення», – гаворыцца на старонцы ўніверсітэту.
Кандыдатам на навучанне з Беларусі Сілезскі ўніверсітэт прапануе:
🔹дадатковыя 40 месцаў на навучанне з гэтага навучальнага года,
🔹уступная кампанія падоўжана да 30 кастрычніка 2020 г.,
🔹магчымасць даўкамплектоўкі дакументаў, патрэбных для паступлення, да 31 лістапада,
🔹мяккія ўмовы, якія тычацца даты пачатку навучання і асабістай прысутнасці на занятках,
🔹магчымасць атрымання бясплатнага месца ў інтэрнаце Сілезскага ўніверсітэту на працягу першага месяца, а ў выпадку цяжкага матэрыяльнага становішча студэнта – на працягу першых 4-8 месяцаў пры падачы студэнтам пісьмовай заявы,
🔹дапамога т.зв. buddies (апекуноў), г. зн. дапамога польскіх і замежных студэнтаў на пачатку навучання і жыцця ў Польшчы,
🔹Інфармацыйная падтрымка з боку аддзелу рэкрутынгу замежнікаў, звязаная з запісам на навучанне, а таксама падтрымка падчас навучання.
👉 Падрабязнасці можна прачытаць
тут