З'явілася іншае відэа, як кіраўнік ГУБОПіК Карпянкоў разбівае дзверы кавярні 6 верасня
Яго ў сябе ў фэйсбуку
апублікаваў праграміст Канстанцін Канапко, які якраз хаваўся ў O'Petit і быў пасля затрыманы.
На відэа бачна, як Карпянкоў грукае ў зачыненыя дзверы, адбываецца кароткі дыялог і міліцэйскі начальнік пачынае біць шкло.