Hello!
Мой канал пра беларускі тэатр пачынае сваю працу. Дзякуй, што падпісаліся. Спадзяюся, вам будзе цікава)
Спачатку некалькі карысных спасылак. Пачнем з майго сайта. Ладна, гэта вельмі гучна сказана. У 2010 годзе я стварыў блог на
TUT.BY, дзе стаў выкладваць свае тэксты. Потым платформа блогаў на партале знікла, і я перанёс усё на асобы сайт. Абнаўляецца ён вельмі рэдка (1-2 разы ў месяц). Затое там ёсць ну веееельмі старыя тэксты.
Тады я быў вялікім занудай, таму складаў спіс усіх публікацый. Калі вы вырашылі скласці мне ў гэтым занудстве канкурэнцыю, калі ласка: больш за 120 тэкстаў за 2010-2013 гады вось тут -
http://martsinovich.of.by/bibliagrafija/t (соры, калі некоторыя спасылкі не адкрыюцца, не ўсе сайты дажылі да нашага часу)
Нармальным людзям, якім лянота гартаць такі доўгі час, параю некалькі спасылак.
Вынікі мінскага тэатральнага сезона за 2010 год. Але не пужайцеся, там усе знаёмыя імёны
http://martsinovich.of.by/archives/164Уражанні ад вандроўкі ў Прагу (2008 год)
http://martsinovich.of.by/archives/378#more-378І ўражанні ад вандроўкі ў Талін (2012 год)
http://martsinovich.of.by/archives/922#more-922Калі вы ўбачыце ў адным з тэкстаў (не ў гэтых, а ў тых, што ёсць на сайце) крышачку сексізма, я не вінаваты. Усе мы змяняемся. Спадзяюся, у лепшы бок)